21 ЛЮТАГА ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!

21.02.2023

Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

         Вось і выхаванцы “Красненскага дзіцячага сада № 2 Маладзечанскага раёна» таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Выхавацелi разам з дзецьм размаўлялi паміж сабой па-беларуску і прымалi ўдзел у розных мерапрыемствах (чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў,маляванне “Знаёмства з беларускім адзеннем”, аплікацыя “Беларуская кашуля”, гутарка “Нашы знакамітые беларускія песняры” у суправаджэнні прэзентацыі (творчасць Я.Коласа), гульні i iнш.), накіраваных на папулярызацыю роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка беларускіх гліняных цацак.

         Музычны кіраўнік запланавала сумесна з дзецьмі першай і другой рознаўзроставых груп тэатралізацыю казкі “Зайкава хатка”; музыкальныя гульнi “Журавель”, “Кубачак”. Выхавацель рознаўзроставай групы №1 арганізавала тэатралізацыю казкі “Каток залаты лабок”. Бацькі прынялі ўдзел у чэленджэ «Беларуская вячэра з бацькамi».

поделиться в: